Меліта Станюта [праўнучка Стэфаніі Станюты] заваявала «серабро» і тры «бронзы» ў індывідуальных практыкаваннях у нядзелю на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы. Яшчэ адну бронзу яна заваявала ў суботу ў шматбор’і.

Беларуска Меліта Станюта заваявала сярэбраны і тры бронзавыя медалі ў індывідуальных практыкаваннях на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, які завяршыўся ў Мінску 23 жніўня.

Сярэбранай узнагароды Станюта ўдастоілася ў практыкаванні са скакалкай, бронзавых — у практыкаваннях з абручом, мячом і стужкай.

Усе залатыя медалі ў індывідуальных практыкаваннях заваявала расіянка, чэмпіёнка Алмпійскіх гульняў у Пекіне Яўгенія Канаева.

«Серабро» ў практыкаванні з абручом — у Вольгі Капранавай (Расія), з мячом і стужкай — у Дар'і Кандаковай (Расія). Бронзавы медаль у практыкаванні са скакалкай заваявала Дар'я Кандакова.

У фінальных спаборніцтвах таксама выступалі яшчэ дзве беларускія гімнасткі. Любоў Чаркашына заняла 4-е месца ў практыкаваннях з абручом і мячом, а таксама стала 6-й у кампазіцыі са стужкай. Святлана Рудалава заняла 4-е месца ў практыкаваннях са скакалкай. У суботу ў шматбор’і Чаркашына стала 6-й, Рудалава - 8-й, а Аляксандра Осіпава заняла 14-ты радок і ў фінал не трапіла.

Учора Меліта Станюта заваявала бронзавы медаль у шматбор’і.

У суботу беларускі перамаглі ў шматбор’і групавых практыкаваннях па суме двух практыкаванняў (5 абручоў + 2 скакалкі і 3 стужкі) – 54,650 бала (27,200+27,450).

Другімі былі італьянкі - 52,650 (26,200+26,450), трэцімі -- расіянкі – 52,150 (25,950+26,200).

Сёння на спаборніцтвах былі разыграны таксама медалі ў групавых практыкаваннях. «Золата» ў практыкаваннях з абручамі, стужкамі і скакалкамі — у зборнай Расіі. У практыкаваннях з абручамі другімі былі італьянкі, трэцімі — беларускі (Настасся Іванькова, Алеся Бабушкіна, Ксенія Санковіч, Аліна Туміловіч, Дзіна Гайцюкевіч і Марына Ганчарова), у беларусак -- 26,60 балаў.

У практыкаванні са стужкамі і скакалкамі беларускі заваявалі «серабро» (27,45), расіянкі – золата, «бронзу» — італьянкі.

У мінскім этапе Кубка свету бралі ўдзел прадстаўніцы 28 краін, не прыехала на спаборніцтвы Украіны.

Спаборніцтвы сталі рэпетыцыяй перад чэмпіянатам свету па мастацкай гімнастыцы, які пройдзе 9-13 верасня ў Японіі. Мінск ужо другі год запар праводзіць этап Кубку свету па мастацкай гімнастыцы.

А 19-й гадзіне сёння Палацы спорту пройдзе шоў зорак сусветнай гімнастыкі, у якім возьме ўдзел і віцэ-чэмпіёнка Пекінскай алімпіяды Іна Жукава,

што завершыла спартыўную кар’еру. Уваход на шоў, у адрозненне ад індывідуальных і камандных спаборніцтваў, платны.

На тэлеканале БТ справаздачу пра этап Кубку свету будзе паказаны ў 00:50.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?