На гэтым тыдні ў Сочы запланавана сустрэча прэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева.
Дамоўленасць аб ёй была дасягнута ў ходзе сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева на нядаўнім нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц АДКБ у Кыргызстане, паведамляе БЕЛТА на спасылкай на прэс‑службу беларускага лідэра.
Падчас перамоваў на найвышэйшым узроўні плануецца абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў беларуска‑расійскага супрацоўніцтва.
У сувязі з гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, дзе правядзе бліжэйшыя некалькі дзён, піша БЕЛТА
Інфармацыя пра тое, што Лукашэнка знаходзіцца ў Сочы з’явілася ў пятніцу.
Яе распаўсюдзілі расійскія СМІ, прэс‑служба Лукашэнкі тады ніяк гэтую навіну не каментавала.