Бурацкія ламы прапанавалі расійскаму прэзідэнту стаць божышчам свайго пантэону.

Мядзведзеў змагаецца за прыхільнасць шматлікіх нацыянальных меншасцяў Расіі.

Мядзведзеў змагаецца за прыхільнасць шматлікіх нацыянальных меншасцяў Расіі.

posterБелая Тара — пашаноўнае будысцкае божышча. У яго сем вачэй, трэцяе вока — у ілбе і па дадатковаму воку на далонях і ў ступаках. Ламы планавалі пасадзіць расійскага кіраўніка, які знаходзіцца з візітам у Бураціі, на трон «Белага Цара», што з’яўляецца знакам Белай Тары на зямлі.

Цырымонія ўсталявалася ў часы кіравання Кацярыны ІІ, якая ў 1764 годзе прызнала будызм адной з дзяржаўных рэлігій Расійскай Імперыі. Са свайго боку, будысцкія святары назвалі імператрыцу ўвасабленнем будысцкай багіні. З таго часу ўсе хамба-ламы прыносілі адмысловую прысягу «Беламу цару», а падчас асабістай сустрэчы — ляжалі пластом перад ім.

Ламы збіраліся аднавіць традыцыю, якая абарвалася ў савецкі час.

Мядзведзеў ліслівую прапанову бурацкіх ламаў адхіліў. Але на сустрэчы ў Івалгінскім манастыры выглядаў цалкам шчаслівым.

З Бураціі прэзідэнт Расіі пераехаў у Манголію. Там яго чакаюць складаныя перамовы з новым кіраўніцтвам краіны, якое хоча прымусіць расійскія сыравінныя кампаніі, што працуюць там, дзяліцца сваімі прыбыткамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?