Суд Мазырскага раёна спыніў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да праваабаронцы, актывіста апазіцыі Паўла Наздры, адносна якога ваенным камісарыятам быў складзены пратакол за несвоечасовае інфармаванне аб змене месца працы (арт. 28.5 КоАП).

Судаводства па справе спынена, бо Наздра ўжо быў пакараны год таму за гэтае правапарушэнне. 14 ліпеня 2008 года апазіцыйны актывіст прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што пасля звальнення з працы ён, з’яўляючыся ваеннаабавязаным, не паведаміў у ваенкамат аб звальненні. Павел Наздра быў пакараны штрафам у дзве базавыя велічыні (70 тысяч рублёў).

«Верагодна, мяне спрабуюць прыцягнуць да адказнасці хаця б за што‑небудзь. З пратаколам ваенкамата мяне азнаёмілі яшчэ ў ліпені, не растлумачыўшы пры гэтым маіх правоў, што ўжо з’яўляецца парушэннем. Тым больш — спрабавалі двойчы пакараць за адно і тое ж дзеянне. Цікава, што адразу пасля суда мне ўручылі позву ў ваенкамат. Можа, за гэтым будзе чарговы судовы разбор?» — сказаў у інтэрв’ю БелаПАН Павел Наздра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?