Галоўны трэнер зборнай Украіны Аляксей Міхайлічэнка назваў кандыдатаў на адборачны матчы чэмпіянату свету па футболе — 2010 года Украіна — Андора (5 верасня) і Беларусь — Украіна, што пройдзе ў Мінску 9 верасня, паведамляе сайт football.by.
Брамнікі: Андрэй Пятаў («Шахцёр» Данецк), Станіслаў Богуш і Аляксандр Шаўкоўскі («Дынама» Кіеў).
Абаронцы: Віталь Мандзюк («Дынама» Кіеў), Васіль Кобін, Аляксандр Кучар, Вячаслаў Шаўчук і Дзмітры Чыгрынскі («Шахцёр», Чыгрынскі сёння дамовіўся пра пераход у «Барселону»), Андрэй Русал («Днепр»), Грыгоры Ярмаш («Ворскла»).
Паўабаронцы: Аляксей Гай («Шахцёр»), Алег Гусеў і Андрэй Ярмоленка («Дынама»), Яўген Леўчанка («Сатурн», Расія), Сяргей Назаранка і Руслан Ротань («Днепр»), Анатоль Цімашчук («Баварыя», Нямеччына).
Форварды: Андрэй Варонін («Ліверпуль», Англиі), Уладзімір Гаменюк («Днепр»), Арцём Мілеўскі («Дынама» Кіеў), Яўген Селязнёў («Днепр»), Андрэй Шаўчэнка («Чэлсі», Англія).
Становішча ў нашай адборачнай групе: Англія — 21 (7 гульняў), Харватыя — 14 (7), Украіна — 11 (6), Беларусь — 9 (6), Казахстан — 3 (7), Андора — 0 (7).
Наступныя матчы:
5 верасня:
Украіна — Андора,
Харватыя — Беларусь.
9 верасня:
Беларусь — Украіна,
Англія — Харватыя,
Андора — Казахстан.
10 кастрычніка:
Беларусь — Казахстан,
Украіна — Англія.
14 кастрычніка:
Англія — Беларусь,
Андора — Украіна,
Казахстан — Харватыя.
Год таму, 6 верасня, беларусы саступілі Украіне ў Львове на апошніх хвілінах з лікам 0:1.