У аўторак прайшлі пяць матчаў плей‑оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Сенсацый не адбылося. «Атлетыка» Мадрыд перамог на сваім полі грэцкі «Панацінаікас» — 2:0 (першы матч 3:2),
«Цюрых» выйграў у «Вентспілса» — 2:1 (першы матч — 3:0). «Вентспілс», нагадаем, выбіў з 3-га этапу Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ.
«Макабі» з Хайфы перамог «Зальцбург» — 3:0, «Дэбрэцен» (Венгрыя) зноў‑такі выйграў у «Леўскі» — 2:0 (першы матч 2:1), а «Ліён» — у гасцях у «Андэрлехта» — 3:1 (у першым матчы «Ліён» разграміў бельгійцаў з лікам 5:1).
Такім чынам у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў выйшлі:
«Атлетыка», «Ліён», «Дэбрэцэн», «Макабі», «Цюрых».
Яшчэ пяцёра шчасліўчыкаў вызначацца сёння.
БТ пакажа ў жывым эфіры матч «Фіярэнціна» — «Спортынг» (першы матч 2:2). Пачатак трансляцыі ў 21:35. У 01:05 у запісе будзе паказаны матч «Арсенал» — «Селтык» (першы матч 2:0).
У 00:15 агляд матчаў дня, у тым ліку: «Алімпіякас» (Грэцыя) — «Шэрыф» (Малдова). Першы матч — 2:0, «АПОЭЛ»*(Кіпр) — «Капенгаген» (Данія). Першы матч — 0:1, «Штутгарт» (Нямеччына) — «Тымішаара» (Румынія). Першы матч — 2:0.
Матч «Штутгарт» (Нямеччына) — «Тымішаара» (Румынія) будзе таксама паказаны на канале НТВ‑Беларусь, пачатак трансляцыі ў 23:35.
Асноўная форма «Штутгарта» белыя майкі з чырвонай паласой на грудзях.
Тыдзень таму гол Аляксандра Глеба фактычна вывеў «Штутгарт» у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.
***
АПОЭЛ расшыфроваецца наступным чынам: АПОЕЛ - Aθλητικός Ποδοσφαιρικός Όμιλος Eλλήνων Λευκωσίας, Атлитикос Подосфайрикос Омилос Эллинон Лефкосиас, што ў перакладзе азначае Грэцкі атлетычны футбольны клуб з Нікасіі.