Змітра Хведарука зноўку пакладуць у Рэспубліканскі вайсковы шпіталь. Такое рашэнне прынялі дактары Цэнтральнай вайсковай паліклінікі па выніках абследавання жаўнера.

7 верасня Хвадарук будзе шпіталізаваны і правядзе ў лякарні не менш за два тыдні.

Як Зміцер паведаміў, ужо некалькі месяцаў ён меў пэўныя праблемы са слыхам. Сёння ён быў дастаўлены ў Цэнтральную вайсковую паліклініку ў Менску, дзе прайшоў медычны агляд і аудыёграфію. Па іх выніках васковыя дактары вырашылі шпіталізаваць Хведарука.

Гэта ўжо трэцяя шпіталізацыя Хведарука за тыя 7 месяцаў, што хлопец служыць у беларускім войску.

Нагадаем, Зміцер Хведарук быў прызваны ў войска ў студзені 2009 года. Служыць хлопец у чыгуначных войсках у Жодзіна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?