Ахова нацыянальнага парку загадала эколагу выселіцца з гатэлю і пакінуць цэнтральную сядзібу ў Камянюках. Валеры Дранчук прыехаў, каб аказаць інфармацыйную падтрымку пленэру «Белавежа‑600».

Пленэр прымеркаваны да 600‑годдзя Белавежскай пушчы. Сярод яго заснавальнікаў — Саюз мастакоў і адміністрацыя Брэсцкай вобласці. 600 год таму вялікі князь літоўскі Ягайла абмежаваў паляванне ў пушчы.

Для працы эколаг меў акрэдытацыю Саюзу мастакоў.

Дранчук выправіўся з Камянюкаў фатаграфаваць пушчу. На зваротным шляху яго спыніла ахова і загадала пакінуць нацыянальны парк.

«Мастакі ўспрынялі гэта як шок. Яны думалі, што працуюць у райскім месцы», — кажа Валеры Дранчук.

***

Валеры Дранчук. Эколаг, журналіст, кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы «TERRA‑Канвенцыя». Выдаваў прыродалюбную газэту «Белавеская пушча». Аўтар кніг, экалягічных выданьняў і фотавыставаў.

Ягор Маёрчык, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0