Паводле даследавання, праведзенага швейцарскім банкам UBS, самыя высокія заробкі ў свеце ў Швейцарыі, Даніі і ЗША.
Прааналізаваўшы статыстычныя дадзеныя за сакавік-красавік гэтага года, аналітыкі высветлілі, што
больш за ўсіх зарабляюць жыхары Цюрыха - каля $23 за гадзіну.Трошкі менш у жэнеўцаў. Далей - Капенгаген і Нью-Йорк.
З еўрапейскіх гарадоў на апошнім месцы апынуўся Кіеў.
У сталіцы Украіны зарабляюць каля $2 за гадзіну.
Зразумела, што аналізаваліся далёка не ўсе гарады. З усяго свету было выбрана 75. Беларускіх населеных пунктаў у спісе няма.