Да чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску ў 2014 г., плануецца пабудаваць некалькі фешэнебельных гатэляў.

Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віктар Янкавенка ў інтэрв’ю інфармацыйнай кампаніі БЕЛТА.

- У 2014 годзе ў Беларусі пройдзе чэмпіянат свету па хакеі. Каб прыняць усіх жадаючых, трэба практычна падвоіць гасцінічны фонд Мінска. Як плануецца вырашыць праблемы з размяшчэннем удзельнікаў і гасцей турніру?

‑ Вырашыць гэту праблему плануецца за кошт будаўніцтва новых і рэканструкцыі старых гасцініц. Справа ў тым,

што нам толькі для размяшчэння ўдзельнікаў чэмпіянату неабходна 1,5 тыс. месц. Прычым гэта павінны быць гасцініцы ўзроўню 4‑5 зорак. Пакуль у нас ёсць толькі каля 800 месц.

Таму, як бы там ні было, да хакейнага ЧМ‑2014 у Мінску павінны з’явіцца новыя фешэнебельныя гатэлі. Гэта адзіная магчымасць выйсці з існуючай сітуацыі. Ужо вызначана восем месц, гарадскія ўлады працуюць.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0