Фота - АР

Фота - АР

Малюнак Пабла Пікаса знайшлі ірацкія паліцыянты падчас ператрусу ў горадзе за 95 кіламетраў ад Багдаду. Пра гэта паведамляе навіновая агенцыя АР. Паліцыянты таксама арыштавалі падазраванага, які спрабаваў прадаць карціну за колькі тысячаў даляраў, дарма што сапраўдны кошт твору мастацтва нашмат большы — некалькі мільёнаў.

Малюнак «Аголеная жанчына» быў пэўна адным з твораў мастацтва захопленых ірацкімі вайскоўцамі падчас уварвання ў Кювейт у 1990 годзе. На малюнку стаіць аўтограф Пікаса, а збоч красуецца надпіс «Музей Кювейта».

Прэсавы сакратар ірацкае паліцыі Мутна Халід, паведамляе, што ператрус адбыўся ў адным з дамоў у галоўным горадзе шыітаў Хіле, 95 кіламетраў на поўнач ад Багдаду. Паводле ягоных словаў падазраваны спрабаваў прадаць карціну за 450 тысячаў даляраў, але знаўцы ацэнваюць твор Пікаса ў 10 мільёнаў.

Прэсавы сакратар дадаў, што малюнак будзе пакуль захоўвацца ў сутарэннях паліцыі ў якасці рэчавага доказа. Паводле ірацкай службы радыё «Свабода» афіцыйны Багдад мае планы вярнуць карціну і іншыя каштоўныя рэчы Кювейту, намагаючыся гэтак улагодзіць пытанні скрадзенай маёмасці падчас першай вайны ў Персідскай затоцы. У Іраке спадзяюцца, што гэта ў сваю чаргу паслабіць санкцыя, якія ўвёў супраць яго ААН яшчэ ў 1990 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?