БАТЭ трапіў у чацверты кошык — паколькі ўсе каманды размеркаваныя згодна з рэйтынгам.
Наш рэйтынг — 7,733, гэта 43‑е месца з 48 камандаў (38 прайшлі адбор плей‑оф + 10 каманд, што вылецелі з плей‑оф Лігі чэмпіёнаў: г.зн. «Шэрыф», «Леўскі», «Селтык» і г.д)
Разам з намі у 4‑м кошыку, і нам НЕ ТРАПЯЦЦА:
ЦСКА Сафія, які выбіў маскоўскае «Дынама», «Тулуза», ЧФР (Клуж, Румынія), «Джэноа», «Рапід» Вена, «Тымішаара», партугальскі «Насіянал», што вынес з Лігі Еўропы «Зеніт», «Зальцбург», «Штурм» (дзве - Аўстрыя), «Вентспілс», які выбіў БАТЭ з 3-га раўнду Лігі чэмпіёнаў і сам вылецеў з плей-оф, «Шэрыф» Малдова. Падапечныя Леаніда Кучука, між іншым, маюць найгоршы рэйтынг — 1,333.
А хто можа трапіцца. Г.зн. па адной камандзе з 1‑га, 2‑га, 3‑га кошыкаў.
Першы кошык: «Шахцёр» Данецк — мінулагодні ўладальнік Кубку УЕФА; «Вердэр» Брэмен —каманда з найбольшым рэйтынгам — 91.339, «Вільярэал», — адна з любімых каманд, дарэчы, галоўнага трэнера БАТЭ Віктара Ганчарэнкі, «Рома», «ПСВ» Эйндховен, «Гамбург», «Спортынг» Лісабон, што вылецеў з плей‑оф Лігі чэмпіёнаў, «Бенфіка», «Валенсія», «Аякс», «Панацінаікас», «Сцяўа».
Другі кошык: «Фенербахчэ», «Базэль», «Ліль», «Эвертан», «Селтык», «Бруге», «Херэнвен», «Галатасарай», «Андэрлехт», «Аўстрыя», «Капенгаген», «Лацыё».
Трэці кошык: «Герта» Берлін, «Спарта» Прага, «Дынама» Бухарэст, АЕК Афіны, «Славія» Прага, «Леўскі», «Атлетык» Більбао, «Партызан» Бялград, «Хапаэль» Тэль‑Авіў, «Твэнтэ» (Галандыя), «Дынама» Заграб, «Фулхэм», які перамог пермскі «Амкар».
Звяртае ўвагу тое, што няма ніводнага расійскага клуба - усе яны выбылі з плей-оф.
48 каманд будуць разбітыя на 12 груп, па 4 клубы ў кожнай. У групах будзе праведзены двухкругавы турнір. Матчы пройдуць 17 верасня, 1 кастрычніка, 22 кастрычніка, 5 лістапада (гэта чацвяргі), 2‑3 снежня і 16‑17 снежня (серада, чацвяргі).
У плей‑оф (1/16 фіналу) выходзяць па дзве найлепшыя каманды з групы (24 + 8 камандаў, што зоймуць трэція месцы ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў). Фінал Лігі Еўропы пройдзе 12 траўня ў Гамбургу.
БАТЭ будзе хатнія матчы гуляць у Мінску.
***
Нагадаем, барысаўцы ўчора разграмілі ў гасцях балгарскі «Літэкс» з лікам 4:0 (першы матч — 0:1).
Лёсаванне сёння а 13:45 у швейцарскім Ньёне.