Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка можа наведаць Вільню 16 верасня, паведамляюць літоўскія СМІ. У гэты час у суседняй дзяржаве будзе праходзіць беларускі эканамічны форум.

Прадстаўнік літоўскага МЗС Раландас Качынскіс кажа, што спісы яшчэ не ўдакладнілі, але прозвішча Лукашэнкі насамрэч успамінаецца. Ці прыедзе дакладна Лукашэнка, будзе вядома толькі на наступным тыдні.

Калі візіт пройдзе, то гэта будзе другі візіт кіраўніка Беларусі ў краіны Еўрасаюзу цягам году. У красавіку з прыватным візітам ён наведаў Італію і Ватыкан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?