Украінцы пачалі актыўна змагацца за тэрыторыю, якая адплывае ў наш бок.

Украінскія ўлады выдзялілі 11,1 млн. грыўняў (каля $1,5 млн) для прадухілення адыходу да Беларусі 660 га зямлі у выніку змянення рэчышча ракі Дняпро каля пасёлка Любеч Чарнігаўскай вобласці. Пра гэта «Украінскім навінам» паведаміў начальнік упраўлення па пытаннях надзвычайных сітуацый аблдзяржадміністрацыі Вячаслаў Рыга.

«Кабінет міністраў прыняў распараджэнне ад 19 жніўня №969 пра выдзяленне сродкаў на 11,1 млн. грыўняў для правядзення неадкладных работ па абароне земляў Любецкай пасёлкавай рады Рэпкінскага раёна ад разбуральнага ўздзеяння Дняпра. Ужо з 14 жніўня ПМК‑59 пачала закрываць размыў паміж возерам Сімполь і рэчышчам Дняпра, каб не дапусціць страты значнай часткі сушы тэрыторыі Украіны», — заявіў чыноўнік.

Раней галоўнае ўпраўленне МНС Чарнігаўскай вобласці прасіла прэзідэнта Віктара Юшчанку і прэм’ер‑міністра Юлію Цімашэнку выдзяліць гэтую суму. Рака адрэзала каля 600 га зямель Любецкай пасялковай рады, што стварае пагрозу адыхода земляў да Беларусі і змянення мяжы.

ВЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0