Фронтмэн «Ляпіса Трубяцкога» Сяргей Міхалок расказаў пра новы альбом гурта «Культпрасвет».

— Гэты альбом зроблены за год. Але ён не сыры. Думкі, ідэі, музычныя напрацоўкі былі раней. Некаторыя песні мы гады з тры не маглі выразіць у студыі. Песня «Буравеснік» была гатовая ўжо паўтара года таму, але мне здавалася лішнім педаліраваць гэтую тэму ў «Маніфесце». Правільная эвалюцыя таксама важная, — сказаў Міхалок у інтэрв'ю «Беларускім навінам».

На мінулым тыдні ў інтэрнэце быў выкладзена відэа гурта на песню з новага альбома «Буравеснік».

— Тое, як зроблены «Буравеснік»… Гэтая тэхніка вядомая, ёсць нечым падобныя старыя працы, зробленыя фанатамі Ягора Летава. Гэта такі агітпром, маскульт, нешта, навеянае пастаноўкамі Меерхольда. Пры гэтым уся канцэпцыя заснавана на кубафутурысце Малевічы, які шмат супрацоўнічаў з Бурлюкамі, з Хлебнікавым».

Наступны кліп, як абяцае Сяргей Міхалок,

з’явіцца на песню «Болт». Ён «будзе мець працяг у выглядзе ўзмацнення гэтага візуальнага ціску і візуальнай рэвалюцыі».

Галоўны «Ляпіс» таксама выказаўся наконт сваіх выступленняў.

— Мы граем вельмі шмат білетных канцэртаў, але пры гэтым існуе старое рэтраграднае жыццё, звязанае з сур’ёзнай камерцыйнай дзейнасцю. Па‑ранейшаму існуюць карпаратывы, і я ніколі не хітраваў — гэта магчымасць лёгкіх буржуазных заробкаў. Выступленне на нечым дні нараджэнні каштуе ў чатыры разы даражэй, чым на гэтым фестывалі (Be Free. — Аўт.).

Пра далейшыя планы Міхалок кажа так:

«Як мінімум пару гадоў трэба адпачыць».

Паглядзець кліп на песню «Буравеснік» можна на нашым сайце. А альбом «Культпрасвет» спампаваць тут.

СМ, паводле naviny.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0