Гомельская міліцыя заплаціць адзін мільён рублёў таму, хто дасць інфармацыю пра пілота, які здзейсніў несанкцыянаваны палёт на самаробным самалёце ў Рэчыцкім раёне.

Пра гэта агенцтву БелТА паведаміў інспектар па прафілактыцы Гомельскага аддзела унутраных спраў на транспарце Аляксандр Валынскі.

«Кіраўніцтва УУС прыняло рашэнне за інфармацыю, якая паспрыяе ў пошуку пілота, выплаціць узнагароджанне ў памеры адзін мільён беларускіх рублёў», — зазначыў ён.

У панядзелак 24 жніўня жыхары вёскі Белае Балота Рэчыцкага раёна назіралі, як аднаматорны самалёт без апазнавальных знакаў праляцеў пад чыгуначны мост. На гэты момант для пошуку пілота задзейнічаны амаль увесь асабовы склад транспартнай міліцыі вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?