Па нашай інфармацыі, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 жніўня мае наведаць міжнародны фестываль феерверкаў «Навальніца», што пачынаецца сёння пад Лагойскам.
Сёння на фэсце нібыта мусяць быць старэйшыя сыны Лукашэнкі, а таксама галоўны ідэолаг краіны Усевалад Янчэўскі.
Пікантнасць заключаецца яшчэ ў тым, што заўтра на «Навальніцы» будзе вялікі канцэрт вядомага гурту «Ляпіс Трубяцкой». Пакуль што Лукашэнка знаходзіцца з адпачынкам у Сочы.