Пачасціліся выпадкі выяўлення падробленых тысячных купюр Цэнтрабанка Расіі.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным 28 жніўня паведамленні ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.

Часцей за ўсё такія банкноты маюць наступныя серыйныя нумары: бк57…., оп91…., ам24…., тл57…., ьн37….

Спецыялісты галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі адзначаюць, што ў параўнанні з мінулым годам у краіне выяўлена на 12% менш фактаў фальшываманецтва. Пры гэтым назіраецца тэндэнцыя скарачэння выпадкаў збыту падробленых долараў ЗША і рост колькасці злачынстваў, звязаных з абарачэннем фальшывых расійскіх рублёў.

У МУС канстатуюць, што парушэнню заканадаўства ў гэтай сферы садзейнічае свабодная міграцыя грамадзян саюзнай дзяржавы. Да 70% падробленай замежнай валюты, канфіскаванай на тэрыторыі Беларусі, паступіла менавіта з Расіі. У большасці выпадкаў фальшывыя грошы ўвозяць добрасумленныя збытчыкі — гастарбайтэры, якія выязджаюць за таварам, прадпрымальнікі, грамадзяне, якія ажыццяўляюць турыстычныя і гасцявыя паездкі. Як правіла, фальшывыя банкноты наміналам 1.000 рублёў РФ выяўляюцца ў пунктах абмену валют у прыгранічных з Расіяй абласцях — Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай, а таксама ў Мінску. Нярэдка імі разлічваюцца пакупнікі бытавой тэхнікі, сродкаў мабільнай сувязі і пры аплаце за возніцтва.

МУС звярнулася да грамадзян з просьбай не купляць валюту з рук і не ўдзельнічаць у сумніўных здзелках, у тым ліку знаходзячыся за мяжой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?