Як паведамляе БелТА,

справа заведзеная паводле ч.2 ст.465 КК «Парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх, якое пацягнула смерць двух ці болей асоб».
Створаная следчая група, якую ўзначаліў намеснік Беларускага вайсковага пракурора палкоўнік юстыцыі Сяргей Шчома. Правяраюцца версіі здарэння, дапытваюцца службовыя асобы. Паводле інфармацыі з польскага боку, чорныя скрыні і целы лётчыкаў знойдзеныя.

Як паведамлялася, 30 жніўня на авіяшоў у польскім горадзе Радам падчас выканання фігуры вышэйшага пілатажу разбіўся беларускі ваенны самалёт Су‑27. Летчыкі экіпажу Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч загінулі.

Згодна з папярэдняй версіяй Мінабароны, прычынай трагедыі стала траплянне птушкі ў паветразаборнік самалёта.
Лётчыкі не катапультаваліся і коштам свайго жыцця адвялі самалёт ад населенага пункта. Мінабароны стварыла камісію па высвятленні падрабязнасцяў трагедыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?