3 верасня ў Брэсце адбудзецца сустрэча начальнікаў генеральных штабоў узброеных сіл Беларусі, Польшчы і Украіны. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў беларускім Міністэрстве абароны.

Сяргей Гурулёў, Францішак Гонгар і Сяргей Кірычэнка абмяркуюць пытанні, якія тычацца цяперашняга стану і перспектыў развіцця супрацоўніцтва ваенных ведамстваў трох краін, а таксама бяспекі ў рэгіёне.

Плануецца, што военачальнікі ўскладуць кветкі ў Брэсцкай крэпасці. Цырымонія будзе прымеркаваная да 70-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0