Паводле інфармацыі Белстата,
аб'ём замежнага гандлю таварамі за студзень-ліпень 2009 года склаў $26,33 млрд.
Экспарт краіны за першыя сем месяцаў роўны $11,02 млрд — гэта толькі 53,9% ад леташняга пакадальніка. Імпарт склаў $15,31 млрд — 65,1% ад таго, што было ў 2008 годзе.
Дэфіцыт замежнага гандлю працягвае нарастаць — мінус $4,29 млрд. Аднак тэмпы яго ўзрастання трохі знізіліся. У ліпені ён вырас толькі на $340 млн.