Чарговы фэст «Рок па вакацыях», які меў адбыцца 2 верасня, перанесены на месяц. Сёння ў мінскім клубе «Рэактар» мусілі зайграць «Drum Ecstasy», «Нейра Дзюбель», «Краму», «Безбилета», «Авангардшколу» і «Зьмяю». «Канцэрт перанесены на 2 кастрычніка, прычыны — тэхнічныя» — коратка патлумачыў арганізатар фэсту Павел Кашырын.

Фестываль аднаго дня «Рок па вакацыях» быў надзвычай папулярны ў 90-х. Упершыню ён быў праведзены ў Парку Чалюскінцаў у 1993 годзе. Тады ідэю бавіцца ракэнролам і не сумаваць з нагоды сканчэння канікулаў і пачатку навучальнага году патрымалі сваёй прысутнасцю некалькі тысячаў студэнтаў і школьнікаў. Усяго адбылося 4 фэстывалі.

Удзел у фэсце бралі на піку сваёй папулярнасці «Мроя», «Уліс», Крама, «Новае Неба», «Рублёвая зона» і«Зарціпо». Цяжка паверыць: тады канцэрты нават здымала БТ. Фестываль «Рок па вакацыях» аднавілі ў 2008 годзе Год таму пад дахам КЗ «Мінск» спявалі «Крама», «Нейро дюбель», «Тарпач», «Куклы», «Грюнвальд», «Фляус и Кляйн», «Детидетей», «Уліс», «Кальмары», «Шпіталь Ф» і «Тлуста луста».

ЛК, СП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0