Сёння спаўняецца 40 гадоў легендарнаму ансамблю «Песняры». Мы паспрабавалі разабрацца ў тым, колькі калектываў сёння прэтэндуюць на гэтую назву.

 «Песняры» Шарапава.

«Песняры» Шарапава.

 «Песняры» Свечкіна.

«Песняры» Свечкіна.

 «Песняры-Лявоны» Дзямешкі.

«Песняры-Лявоны» Дзямешкі.

Ля вытокаў ансамбля яшчэ ў 1960-х гадах стаяў Уладзімір Мулявін. Ён стварыў ВІА «Лявоны», які пасля і быў пераназваны ў «Песняры». У 2003 годзе Уладзімір Георгіевіч памёр. Пасля гэтага пачаліся падзелы спадчыны калектыва і яго распад. Дырэктарам ансамбля прызначылі Валерыя Скаражонка, што выклікала незадаволенасць у калектыве. Тое прывяло да сыходу некаторых музыкаў разам з Леанідам Барткевічам. Хаця масавы сыход удзельнікаў адбыўся ячшэ ў 1998 годзе. Тады з «Песняроў» звольнілі Уладзіслава Місевіча. Разам з ім сышлі Валерый Дайнека, Iгар Пеня і іншыя. Яны з’ехалі ў Маскву, дзе вырашылі працягнуць працу. Так былі ўтвораны «Беларускія Песняры».

У нашай краіне спадкаемцам спадчыны Уладзіміра Мулявіна лічыцца Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», мастацкі кіраўнік Вячаслаў Шарапаў. Пасля смерці У. Мулявіна ў ансамблі, праўда, прыйшлося абмаладзіць склад удзельнікаў.

«Песняры» Л. Барткевіча гастралявалі на працягу 2003-2008. Ёсць «Песняры» пад кіраўніцтвам Ігара Свечкіна, якія ўтварыліся ў 2004 годзе. Менавіта тады ў калектыве Барткевіча пачаліся рознагалоссі, што прывяло да чарговага падзелу.

На працягу 2005-2007 гг. існавалі «Песняры-Лявоны», якія стварыў колішні бубнач мулявінскака ансамбля Аляксандр Дзямешка. У скаладзе гурта выступалі таксама Анатоль Кашапараў і Уладзімір Нікалаеў. Але ў 2006 Дзямешка памёр. Праз год спыніў сваю дзейнасць і калектыў.

СМ, фота Pesnyary.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0