Менавіта яны стануць сталіцай XVII Дня беларускага пісьменства.

Хойнікі стануць сталіцай XVII Дня беларускага пісьменства, паведаміла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў першую нядзелю верасня ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню ён прайшоў у Полацку, сталіцамі яго былі таксама Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы і Шклоў. У 2008 годзе Дзень беларускага пісьменства прымаў Барысаў. Цяперашняе, 16-е свята сустракае 6 верасня Смаргонь.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0