Летні графік у метро дзейнічае з 1 ліпеня па 31 жніўня. З-за зніжэння ў гэты перыяд пасажырапатоку памеры руху электрацягнікоў скарачаюцца.

З 1 верасня ў рабочыя дні на першай лініі метро ў час пік за гадзіну будуць праходзіць 30 пар цягнікоў замест 20, як гэта было летам. Увечары ў гадзіну пік памер руху складзе 24 пары цягнікоў за гадзіну (было 15). На другой лініі ў ранішнюю гадзіну пік за гадзіну будуць праходзіць 24 пары цягнікоў замест 17, у вечаровую - 20 пар замест 15. У выхадныя дні на першай лініі падземкі ўдзень за адну гадзіну будуць праходзіць у сярэднім 15 пар цягнікоў (было 11-12), на другой лініі - 13 пар (10).

На двух лініях мінскага метрапалітэна, працягласць якіх складае 30,3 км, пасажыраў перавозяць 49 электрацягнікоў (220 вагонаў). За суткі яны выконваюць 1245 рэйсаў.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0