Удзел Польшчы ў падзеле Чэхаславакіі ў 1938 году – «гэта памылка і грэх». Пра гэта сёння на цырымоніі, прысвечанай 70‑годдзю пачатку Другой сусветнай вайны, заявіў прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі.

Качынскі паведаміў, што да пачатку Другой сусветнай вайны Польшча атрымлівала прапанову сумеснага «паходу на Ўсход», але гэтыя прапановы былі рашуча адкінутыя.

«Вайна скончылася для нас паразай, таму што яна павінна была так скончыцца», ‑‑ сказаў Качынскі. Ён адзначыў неабходнасць паважаць памяць мільёнаў савецкіх салдатаў, загінулых у гады Другой сусветнай вайны. Па меркаванні Качынскага, адной з самых змрочных падзей гэтай вайны для Польшчы з’яўляюцца падзеі ў Катыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?