Расшыфроўка перамоваў беларускіх лётчыкаў з наземнымі службамі аэрадрому ў Радаме, перамовы дыспетчэра і прадстаўнікоў ратавальных службаў пасля катастрофы. Палкоўнікі Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч не катапультаваліся, каб адвесці самалёт як найдалей ад гледачоў.
Лётчыкі: Мяжу якую даюць?
Дыспетчэр: Арыенціровачна 1300—1400 метраў. Мусіць хапіць, я думаю.
Лётчыкі: Будзем калі што шукаць дзірачку... Скажаш пасля ў які бок. Ну ў нас яшчэ пятля ўзыходная падвойная. Таму падкажаш. Мо крыху ў правы бок ад паласы давядзецца, вось як цяпер. Бачыш, дзірка над паласой?
Дыспетчэр: Запускайцеся.
Лётчык: Выконваю.
Дыспетчэр: Мяжа арыенціровачна 1400-1500. Дзесьці ў вашым раёне паглядзіце крыху вышэй пакет ляціць чорны. Метраў 50 вышыня ў яго. Да цэнтра паласы падлятае.
Больш уважліва. 103-ы перадаў [параду]. Перад узлётам супакоіліся — і як дома...
Будзе сустрэчны ўвесь час... Будзе зносіць вас ад трыбун назад, таму пасля фігур удакладняйцеся...
Лётчык: Зразумеў (узляцелі).
* * *
Дыспетчэр: Давайце, на 150 выводзьце акуратненька... Гэта вывад? Лінія. Вывад!
Вывад!!! Куды рухаешся? Куды рухаешся? Катапультуйся! Катапультуйся!!!!
* * *
Сёмы Вежа, Ратавальнік сто сорак сёмы, Вежа, СУ-27 разбіўся.
...уключаем.
Зразумеў. Вецер 260 градусаў, 11 вузлоў. ...21.
Для гатоўнасці старт дазваляю. 250 градусаў 11 вузлоў і адразу ў кірунку катастрофы.
* * *
Верталётчык: …Здаецца, шмат людзей.
Дыспетчэр: Тэрыторыя заселеная?
Верталётчык: Незаселеная. Побач ёсць будынкі. Шмат людзей збеглася.
Дыспетчэр:Зразумеў, шмат людзей і не патрапіў у будынкі...
Дыспетчэр: Вежа, бачыў парашут?
Верталётчык: Няма парашута. У мяне дзьме 270, 10 вузлоў.
Дыспетчэр: Сорак сёмы, вежа, і група ратаўнікоў з хуткай дапамогай выязджаюць праз паўднёва-ўсходнюю браму ў вашым кірунку. Забяспечваеце на зямлі тэрыторыю.
* * *
Дыспетчэр: Вежа, а ці ёсць там пажар, назіраеш? Мне сказалі, што было два пілоты. Паўтары. Тэрыторыя забяспечаная, разганяеце раззявякаў. Паўтараю, было два пілоты. Вецер 290 градусаў 8 вузлоў. Калі хто што бачыў, прашу інфармаваць па ходзе. Ці ўжо прыехалі пажарнікі?
* * *
Верталётчык: Ратавальнікі штосьці знайшлі, здаецца, цела.
Дыспетчэр: Пацвердзі, самалёт не патрапіў у ніякія будынкі?
Верталётчык: Не, не трапіў. Аб будынкаў метраў сто.
Дыспетчэр: Дзякуй.
Верталётчык: Сядаем і чакаем навінаў ад ратавальніка.
Дыспетчэр: Вежа, маеш новую інфармацыю? Пілоты? Калі штосьці патрэбна, паведамляй. Дакладна было два пілоты.
Дыспетчэр: Сорак сёмы, Вежа, на якой адлегласці рэшткі цела ад самалёта?
...
Верталётчык: Тэрыторыя перарытая, далей шукаем. У кірунку падыходу нічога не бачым.
Дыспетчэр: Сорак сёмы, Вежа, яны ляцелі з усходу на захад.
Верталётчык: Тэрыторыя перарытая, далей шукаем. У кірунку падыходу нічога не бачым.
Дыспетчэр: Сорак сёмы, Вежа, яны ляцелі з усходу на захад. І нос быў у заходнім кірунку. У паўднёва-заходнім кірунку.
* * *
Верталётчык: У нас просьба, хай бы болей людзей сюды прыслалі. Мы нічога не можам убачыць зверху. Хай бы людзі сюды падышлі.
Дыспетчэр: Зразумеў.
Верталётчык: Здаецца, даследуем узгорак.
Дыспетчэр: Зразумеў.
Дыспетчэр: Сорак сёмы, Вежа, як з пажарам?
Верталётчык: Акрамя …. Нічога не знайшлі. Даследуюць месца катастрофы.
Дыспетчэр: Сорак сёмы, Вежа, ёсць інфармацыя наконт другога пілота.
Дыспетчэр: Сорак сёмы, Вежа, зразумеў, знайшлі два целы пілотаў. Правер, як выглядае пажар, ці усё падстрахавана, і заставайцеся там у патрулі.
Дыспетчэр: 935 пацвярджаю, знайшлі ўжо самалёт, і там праводзіцца выратавальная аперацыя. Мае патрэбную інфармацыю, будзе прызямленне на парозе 25 і будзеце па заданнях.
….
Дыспетчэр: Працягвай падыход да парогу 25 і зважай, бо пад’язджаюць машыны…..
Верталётчык: Сорак сёмы з месца катастрофы. Тэрыторыя забяспечаная, пажар скончыўся. Пакідаем ратавальніка і доктара да прыезду пракурора і, думаю, болей мы тут не дапаможам.