Яшчэ адзін беларус асуджаны судом штата Вірджынія за махлярства з візамі.

1 верасня амерыканскае выданне The Virginian-Pilot паведаміла пра тое, што суд штата Вірджынія асудзіў 27-гадовага Пятра Баравіка на пяць гадоў пазбаўлення волі.

Асуджаны быў падначаленым іншага беларуса Віктара Круся, які атрымаў сем гадоў пазбаўлення волі ў ліпені гэтага году. Баравік прызнаў сябе вінаватым у тым, што ўдзельнічаў у пастаўцы нелегальных працоўных у гасцініцы і рэстараны пад кіраўніцтвам Круся і яшчэ аднаго лідэра групоўкі. Следства выявіла, што Баравік агулам зарабіў на нелегалах каля 233 тысячы даляраў.

Пятро Баравік прыехаў у ЗША ў 2003 годзе. Ён разам з шэрагам іншых людзей (іх імёны пакуль не называюцца) атрымалі палітычны прытулак ў 2004 годзе як удзельнікі апазіцыйнай арганізацыі «Зубр».

Пасля выхаду на волю, «псеўдазуброўцы» будуць дэпартаваныя на радзіму: следства ўстанавіла, што яны не ўваходзілі ў палітычную арганізацыю «Зубр» і іх не пераследавалі за палітычную дзейнасць.

Усяго пад кіраўніцтвам Віктара Круся з 2003 па 2008 года амаль чатыры тысячы нелегальных імігрантаў з краін былога СССР. Прыбытак Круся, з якога ён не заплаціў падаткі ў памеры 7,4 мільёны, перавысіў 34 мільёны даляраў.

ВЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0