Страшная аварыя здарылася пад Плешчаніцамі на трасе Менск—Віцебск. Абганяючы па правой узбочыне, кіроўца забіў чацвярых. Каментуюць чытачы НН.

Зміцер: «Адстрэльваць такіх ездзюкоў трэба...»

Асьвяяк: «Я б для такіх выпадкаў увёў у заканадаўства норму, каб вінаватага выдавалі б сваякам забітых, каб яны самі тварылі тое правасуддзе, якое палічыць патрэбным. За руль села безгаловае безадказнае поколение».

томас Асьвеяку: «Дзікунствам на дзікунства?..»

wint: «Прыкладна ў той жа час вяртаўся з Бегамля ад маці, але нічога не бачыў такога, на шчасьце. Ніколькі не апраўдваю даўна на «Аўдзі2, розум мець трэба, але як езьдзяць нашыя паважаныя кіроўцы — гэта жах. Кожны дзень бачыш, што абагнаць не даюць, нібы карона з галавы ўпадзе, наадварот будуць ехаць па цэнтры дарогі і газку паддадуць, каб, абганяючы, пасівеў. Мне падаецца, што гэта адбываецца ад недахопу культуры, а хутчэй за ўсе павагі да іншага».

Pleschengrad: «Там амаль кожны тыдзень аварыя адбываецца: то фура перакуліцца, то машына ў лес вылеце.... А знак, які стаіць пасярод дарогі, зьбіваюць кожны дзень. Апошні месяц яго ўжо і ставіць перасталі. Як рабілі аб’ездавую дарогу вакол Плешчаніц, дрэнна спраектавалі разьвілку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?