Аўтамабіль палітыка быў затрыманы недалёка ад Полацку, каля вёскі Жыхары, па дарозе да Малога Сітна, дзе адбывае пакараньне Павал Севярынец. У машыне знаходзіліся акрамя Аляксандра Мілінкевіча ягоная жонка, Іна Кулей, прэс-сакратар Павал Мажэйка, і намесьінк старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

«Яшчэ з Полацку нас «вялі», – кажа Павал Мажэйка. – І відавочна, ДАІ спыніла нас не выпадкова. У нас праверылі дакумэнты, папрасілі адчыніць багажнік. У багажніку былі прадукты харчаваньня, кнігі, якія мы везьлі Паўлу Севярынцу. Акрамя таго, там былі некалькі старых газэт і ўлёткі з архіву Аляксандра Мілінкевіча, якія пасьля візыту да Паўла мы меркавалі адвезьці ў вёску Бершты, дамоў да Мілінкевіча. Гэтыя ўлёткі і сталі фармальнай падставай, паводле якой нас затрымалі і прывезьлі ў полацкі РАУС. Зараз ідзе вопіс і складаюцца пратаколы.

Відавочна, ўлады вырашылі перашкодзіць акцыі салідарнасьці, сарваць нашую сустрэчу з Паўлам Севярынцам.»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0