Стан дваіх ацэньваецца як цяжкі, яшчэ аднаго мужчыны – як сярэдняй цяжкасці. У апошняга чалавека, якога дасталі з-пад завалу, пералом нагі.

Выратавальнікі дасталі з-пад завалаў паркоўкі на вуліцы Кажаўніцкай у Маскве цела працоўнага з Беларусі. Пра гэта журналістам паведаміў кіраўнік прэс-службы МНС па Маскве Яўген Бабылёў.

Нагадаем, што раней з-пад завалаў дасталі чацвярых пацярпелых – грамадзян Беларусі. Стан дваіх ацэньваецца як цяжкі, яшчэ ў аднаго пацярпелага пералом нагі. Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай абвалу стала парушэнне тэхналогіі будаўніцтва паркоўкі.

Мяркуецца, што прычына абвалу – парушэнне тэхналогіі будаўніцтва. Падземная стаянка з’яўляецца часткай дзелавога цэнтра, які будуецца на тэрыторыі фурнітурнага завода.

ВЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0