У Чылі арыштаваныя 129 былых саратнікаў дыктатара Аўгуста Піначэта. Супраць іх узбуджана крымінальная справа па абвінавачванні ў масавым парушэнні правоў чалавека. Адстаўныя афіцэры тайнай паліцыі абвінавачваюцца ў гвалтоўных выкраданнях і забойствах камуністаў-апазіцыянераў, здзейсненых трыццаць гадоў таму.
У сераду чылійскі суддзя Віктар Мантыльё падпісаў ордэры на арышт 129 адстаўнікоў з чылійскага войска, спецслужбаў і паліцыі. Галоўнай мішэнню крымінальнага расследавання сталі супрацоўнікі тайнай паліцыі DINA, адказныя за рэпрэсіі супраць камуністаў-апазіцыянераў.