Ракета-носьбіт, якая мусіла была вывесьці спадарожнік «БелКА» на арбіту, упала прыкладна ў 25 км на поўдзень ад старту ў ненаселенай мясцовасьці. Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік кіраўніка Фэдэральнай касьмічнай агенцыі Юры Насенка.

«На жаль, адбылося тое, чаго мы менш за ўсё чакалі. Першая ступень ракеты не дапрацавала патрэбных 10 сэкундаў і, па папярэдняй ацэнцы, адбылося аварыйнае адключэньне рухавіка. Аддзяленьня другой ступені ракеты не адбылося. Гэта папярэдняя інфармацыя, вядзецца аналіз дадзеных».

Юры Насенка паведаміў таксама, што ствараецца аварыйная камісія, якая расьсьледуе ўсе прычыны здарэньня.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0