Паводле прэс-службы МНС, цэх па вытворчасці аміяку аварыйна спыніў тэхналагічны працэс з-за пагрозы выкіду аміяку.

 Фота Блог Гродно S13

Фота Блог Гродно S13

Сёння на ААТ «Азот» адбылася аварыя. Паводле звестак Блога Гродна S13, выбухнуў падземны газаправод пад цэхам «Аміяк-3». Выбух быў даволі моцным, але пацярпелых няма. Узгаранне цалкам ліквідавана. Супрацоўнікі МНС ужо пакінулі тэрыторыю прадпрыемства.

На самім «Азоце» не пацвярджаюць інфармацыю пра выбух. Як патлумачыў БелТА галоўны інжынер прадпрыемства Андрэй Сіроцін, адбылася аварыйнае спыненне цэха: выбуху ці пажару не было.

Прэс-служба МНС паведаміла, што цэх па вытворчасці аміяку аварыйна спыніў тэхналагічны працэс з-за пагрозы выкіду аміяку. Адбыўся выкід прыроднага газу, абышлося без узгарання.

ВЖ, паводле Блог Гродно S13

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0