Вечарам 3 верасня ў Віцебску былі вывешаныя тры бел‑чырвона‑белыя нацыянальныя сцягі: на мосце Кірава, на плошчы Свабоды і каля медыцынскага універсітэты. На прыпынку грамадскага транспарту, насупраць універсітэта, міліцыя затрымала апазіцыйнага актывіста Алега Сургана.

Сяржук Каваленка паведаміў, што, са слоў Алега, міліцыянты ў яго спыталі дакументы, а потым завезлі ў Кастрычніцкі РАУС, дзе пачалі катаваць.

Як распавёў Каваленка,Алега Сургана падвешвалі на кайданках да кратаў, білі галавой аб унітаз і плявалі на яго.

Са слоў Сержука Каваленкі ў Алега моцна збіты твар. Актывістам удалося выклікаць хуткую, пад час тэлефанавання яны накіроўваліся ў 3‑ю гарадскую бальніцу каб засведчыць пабоі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?