Рустэм Адагамаў, вядомы ў Жывым Журнале як druhoi, стаў першым блогерам, якога прэс-служба прэзідэнта Расіі запрасіла асвятляць пратакольнае мерапрыемства ў Крамлі.
Як паведамляе Lenta.ru, яго рэпартаж пра візіт прэзідэнта Індыі Працібхі Паціл і яе сустрэчы з Дзітрыем Мядзведзевым апублікаваныя ў ягоным ЖЖ.

Адагамаву ўдалося паздымаць не толькі афіцыйную сустрэчу, адкрытую для прэсы, але і ўчарысты абед, на якім акрамя яго працавалі толькі асабістыя фатографы прэзідэнтаў.

Яму таксама дазволілі паехаць у складзе крамлёўскага пула ў адну з паездак прэзідэнта па краіне. За некалькі дзён да гэтага, жж-карыстальнік быў запрошаны на Саяна-Шушанскую ГЭС у адным шэрагу з акрэдытаванымі журналістамі, што выклікала незадаволенасць некаторых прафесійных журналістаў. У прыватнасці, гэтым фактам было абуранае агенства Интерфакс, карэспандэнта якога выслалі з месца падзей і адначасова запрасілі Рустэма Адагамава.

Блогі і іх аўтары да гэтай пары застаюцца спрэчнай тэмай ва ўсім свеце. Не так даўно, чаты і блогі прыраўнялі да СМІ ў Казахстане. Вялікая небяспека такога крока заключаецца ў тым, што яны будуць несці крымінальную і грамадзянскую адказнасць, як і традыцыйныя сродкі масавай інфармацыі. Пракуратура Беларусі апошнім часам таксама пачала прыцягваць да адказнасці за некаторыя публікацыі ў інтэрнэце .

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?