Указам кіраўніка дзяржавы на ўзнагароджанне пераможцаў «Дажынак» выдаткавана 10,7 млрд рублёў. Год таму ўклаліся ў 7,4 млрд рублёў.

Для пераможцы ў конкурсе сярод абласцей прадугледжана прэмія ў $35 тысяч,
сярод раёнаў - шэсць прэмій па $17,5 тысяч.

Таксама ўтвораны спаборніцтвы для сельгасарганізацый, лепшых аграномаў, камбайнёраў і маладых кіроўцаў.

Імёны пераможцаў будуць названыя на фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі», які сёлета пройдзе ў другой палове верасня ў Кобрыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?