Як паведамілі сябры Юрыя, якія разам з ім ехалі ў машыне, затрыманне адбылося па дарозе з Дуброўны на Оршу.

Міліцыянты пад’ехалі на машыне ДАІ і папрасілі ўсіх прысутных прад’явіць дакументы. Юры Копцік ня меў пры сабе пашпарту, але ў яго было пасведчанне сябра БАЖ. Міліцыянты сказалі, што мусяць заняцца высвятленнем ягонай асобы. Тым ня менш прадэманстравалі, што затрыманы ім знаёмы: маўляў, кіраўнік Аршанскага РАУСу якраз хацеў паразмаўляць са спадаром Копцікам напярэдадні бардаўскага фэсту, запланаванага на заўтрашні вечар.

Зараз Юры Копцік знаходзіцца ў пастарунку і ў яго адключаны тэлефон. Разам з ім у якасці грамадскага прадстаўніка на перамовы з міліцэйскім кіраўніцтвам скіраваўся аршанскі праваабаронца Алег Граблеўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?