Прафесар Мікола Савіцкі склаў і выдаў «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» на беларускай мове.

«Я паставіў перад сабой дзве задачы. Першая — паказаць і даказаць, што на беларускай мове распрацавана навуковая тэрміналогія па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Другая — даць нацыянальна свядомым беларусам тлумачальны слоўнік па інфарматыцы для практычнага ўжытку», — кажа прафесар.

Слоўнік увабраў больш за 2500 тэрмінаў. Гэта плён амаль дваццацігадовай працы. Яшчэ ў 1990 годзе Мікола Савіцкі перайшоў на выкладанне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі ў эканамічным універсітэце па-беларуску. Тады ён і пачаў працу над беларусізацыяй навуковых дапаможнікаў.

Тэрміны ў тлумачальным слоўніку падаюцца па-беларуску і па-англійску. «Рускамоўныя адпаведнікі не прыводзіў наўмысна. Тым самым я хацеў падкрэсліць самадастатковасць беларускай мовы і яе самастойнасць сярод развітых моў свету».

Купіць выданне можна ў кнігарні «Акадэмкніга».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?