Дэмакратычныя актывісты Гомельскай вобласці маюць намер адмовіцца ад удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі ў выпадку адсутнасці адзінага кандыдата ад Аб’яднаных дэмсіл (АДС). Пра гэта гаворыцца ў заяве абласное каардынацыйнае рады АДС.

Як растлумачыў БелаПАН старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў, фармат удзелу дэмакратычных сіл у прэзідэнцкай кампаніі з некалькімі кандыдатамі «будзе спрыяць перавыбранню Аляксандра Лукашэнкі на чацвёрты тэрмін і кансервацыі аўтарытарызму на няпэўны час». «Дамагчыся перамогі можна толькі пры ўмове адзінства дзеянняў усіх дэмакратычных арганізацый і пры наяўнасці адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад аб’яднанай апазіцыі», — перакананы суразмоўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?