На ХІІ зьезьдзе Партыі БНФ скончылася цэлая эпоха ў жыцьці БНФ, якая характарызавалася застоем, маргіналізацыяй і ўнутранымі разборкамі.Не факт, што новая каманда выправіць сітуацыю, але пакаленьне Маладога Фронту мне падаецца нашмат больш рэалістычным і адэкватным.
АДС загадаў доўга жыць.Там застануцца лібералы з камуністамі, якім будзе вальней разам глядзець на Ўсход. Адпаведна пра адзінага-разадзінага можна забыцца.
Штучны распадзел паміж ПБНФ і Рухам за Свабоду будзе калі не зьліквідаваны, дык значна зьменшаны (усё адно гэта адны і тыя ж людзі) і ўтворыцца больш-менш трывалы нацыяналістычны блок з моцнай структурай і моцным лідэрам.
Старым лідэрам, у прынцыпе, няма куды сыходзіць, таму нейкі час яны будуць спрабаваць аднавіць свой уплыў на партыю.
Ну і Міхалевіч. Ён задэклараваў сваё жаданьне балатавацца на прэзідэнта. Яму патрэбныя структуры, якія ёсьць у БНФ і РЗС. Таму яму цяпер нічога не перашкаджае аднавіцца ў партыі і спрабаваць вылучыцца ад БНФ ці з падтрымкай БНФ. І тут
будзе сутыкненьне зь Мілінкевічам. Новаму кіраўніцтву трэба будзе моцна думаць, як разруліваць гэтую сытуацыю.
І апошняе: Дужа рады за Аляксея, які 8 год ішоў да старшынства ў партыі і нарэшце яго здабыў. Зычу яму посьпехаў і вялікага цярпеньня ў пераадоленьні той спадчыны, якая яму засталася.