Гандбалісты мінскага «Дынама» не трапілі ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.
У кваліфікацыйнай групе 1, матчы якой прайшлі 4—6 верасня ў Скоп’е (Македонія), беларускі клуб заняў другое месца, прапусціўшы наперад мясцовы «Вардар».
4 верасня «Дынама» выйграла ў чарнагорскай «Будучнасці» (35:27), 5 верасня — у турэцкага «Бешыкташа» (32:25), а 6‑га саступілі гаспадарам (24:34).