Аляксандр Мілінкевіч абмеркаваў з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Славакіі Міраславам Лайчакам сацыяльную, эканамічную і палітычную сітуацыю ў Беларусі.

Палітыкі абмеркавалі крокі, якія павінна зрабіць Беларусь на шляху дэмакратызацыі і лібералізацыі палітычнага жыцця краіны.

Лідэр Руху «За Свабоду» са шкадаваннем адзначыў, што лібералізацыя на дадзены момант мае павярхоўны характар, сістэмных і структурных зрухаў не адбываецца. У краіне па‑ранейшаму ёсць палітычныя зняволеныя, няма прагрэсу ў справе ваўкавыскіх прадпрамальнікаў, не рэгіструюцца палітычныя партыі (Партыя БХД, Партыя Свабоды і Прагрэсу) і НДА; большасць незалежных газет не маюць доступу к манапалізаванай сістэме распаўсюду; змены у выбарчы кодэкс рыхтуюцца без грамадскага абмеркавання.

У размове з Міраславам Лайчакам Аляксандр Мілінкевіч выказаў перакананне, што дынаміка і інтэнсіўнасць супрацы Еўразвязу і міжнародных арганізацый мусяць залежыць ад канкрэтных крокаў беларускіх уладаў па набліжэнні да еўрапейскіх стандартаў у галіне правоў чалавека і дэмакратыі. Гэты працэс не можа мець аднабаковы рух.

Сустрэча Аляксандра Мілінкевіча і Міраслава Лайчака адбылася ў Мінску 6 верасня і доўжылася амаль гадзіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?