9 верасня пачынаецца прыбыццё ў Беларусь эшалонаў з расійскімі вайскоўцамі. Плануецца, што яны возьмуць удзел у вучэннях «Захад 2009». Паводле інфармацыйнага агенцтва «Інтэрфакс» з 12,5 тысяч задзейнічаных у вучэннях вайскоўцаў амаль палову — 6000 — складуць расійскія ваеннаслужачыя. Вучэнні пройдуць з 18 па 29 верасня. У іх будзе задзейнічана 220 танкаў, 470 бранявых машын, 240 самаходных гармат, 60 самалётаў і 40 верталётаў.

Варта адзначыць, што ўваход на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь расійскага войска супярэчыць канстытуцыі краіны, дзе пазначаны нейтральны статус Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?