Новай праграмай пакрыюць 100 тысяч жыхароў краіны.

Кампанія Latvenergo часткова кампенсуе рахункі за электрычнасць 100 тысяч малазабяспечаных кліентаў. Яны атрымаюць 500 кілават-гадзін электраэнэргіі. Тыя, хто ашчадна будзе карыстацца падарункам, змогуць расцягнуць яго на ўсю зіму. Сацыяльны праект закране 15% кліентаў энергетычнай кампаніі і будзе каштаваць 3,7 млн латаў (каля $7,5 млн).

Латвію эканамічны крызіс уразіў наймацней у свеце. Гэта было звязана з надмерным выкарыстаннем валютных крэдытаў у папярэднія гады. Узровень беспрацоўя ў краіне дасягнуў 18%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?