Новаабраны кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у свой час агучыў на беларускую мову героя Бруса Ўіліса з «Крымінальнага чытва».

Пры гэтым пераклад культавай стужкі Квенціна Таранціна рэдагавалі калегі Янукевіча па партыі Вінцук Вячорка і Пятро Садоўскі, а кіраваў праектам Франак Вячорка. Тады ён яшчэ не быў у салдатах.

У фільме герой Бруса Ўіліса-Янукевіча баксёр Бутч па загадзе мафіёзі-мурына мусіў паддацца на рынгу. Але замест гэтага Ўіліс-Янукевіч накаўтаваў суперніка насмерць. Пасля сутычкі баксёра і мафіёзі яны трапляюць у логава маньякаў. Але герой вызваляецца і з дапамогай самурайскай шаблі хутка наводзіць парадак.

Па выхадзе беларускай агучкі фільму разгарэўся скандал. На папрокі, што «прыхільнік хрысціянска-дэмакратычнай традыцыі БНФ» дубляваў крымінальны фільм,

Янукевіч адказаў: «Фільм сам па сабе абсалютна не пярэчыць ніякім маім каштоўнасьцям, не лічу, што гэты момант неяк можа адбіцца на маёй палітычнай кар’еры. Герой, якога я агучваю, яшчэ і вельмі моцны духам пэрсанаж, сам пра сябе клапоціцца, прыдумляе нейкія камбінацыі і дамагаецца таго, што ён хоча».

Цяпер вобраз Бутча зайграў новымі фарбамі.

Фразачкі, прыдуманыя Таранцінам ды ўкладзеныя Вячоркам з Садоўскім у вусны Ўіліса-Янукевіча, выклікаюць гамерычны рогат: «Для выбухаў і страляніны яшчэ зарана» або «Z. падох, бэбі, Z. падох».

Далейшы маналог пра бойку, агучаны Янукевічам, тлумачэнняў не патрабуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?