16 гадоў таму была прынята Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР. З гэтай нагоды беларускі народ павіншаваў лідэр Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч.

У звароце, распаўсюджаным прэс-службай лідэра апазыцыі, падкрэсьліваецца: акт 27 ліпеня «стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасьці Беларусі. Менавіта ад гэтага дня пачаўся адлік новай гісторыі нашай краіны».

Палітык зазначае, што «свабода дадзеная чалавеку для таго, каб кожны мог жыць паўнавартасным жыцьцём – і ня толькі ў маральным, але і фізычным аспэкце. Сваё права быць свабодным і незалежным чалавеку даводзіцца пастаянна даказваць. Слабыя – здаюцца, а моцныя адстойваюць гэтае права. (…) Толькі здабыўшы свабоду і незалежнасць можна будаваць дабрабыт».

А. Мілінкевіч зьвяртае ўвагу на тое, што праблема незалежнасьці непасрэдна зьвязана з пабудовай дэмакратыі, гарант пабудовы свабоднага грамадзтва.

«Лёгіка падзеяў і здаровы сэнс гавораць пра тое, што свабода абавязкова вернецца ў Беларусь, а незалежнасьць краіны стане велізарнай каштоўнасьцю ўсяго беларускага народу», – зазначае лідэр апазыцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0