паводле Андрэя Хадановіча

1. Хай ня будзе ў цябе багоў,
акрамя хараства радкоў.
Але нават з тых, што выйдуць прыгожа і шчыра,
не рабі, калі ласка, куміра.

2. Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, марна:
банальныя рыфмы наогул гучаць бяздарна,
ды асабліва шкода нябог,
што бяздарна рыфмуюць «Бог».

3. Памятай дзень святы,
толькі суботу сваю вызначаеш не ты.
Шэсць дзён працуй і рабі ўсякія дзеі твае,
покуль муза не дастае.
А ў «суботу» прычэпяцца з нейкаю працай —
пасылай іх і музу мацай.

4. Бацьку свайго і маці сваю паважай —
і будзе ўчынкам тваім умалот і ўраджай,
але графаманіць пра маму — вялікае гора:
не ў кожнага выйдзе не горай за дзядзьку Рыгора.

5. Не забівай сімпатычных герояў:
хопіць і тых, што празаік накроіў.
Лепей часцей беражы сучбелліт
клавішаю «delete».

6. Не чыні пералюбу
з музамі папярэднікаў — высцерагайся клубу
для тых, каму за…
З табой — маладзейшая муза.

7. Не крадзь —
рукапісы не гараць:
пяць хвілін пацешыўся плагіятам,
а пасля твой унук адчувае сябе вінаватым.

8. Не кажы ілжывага сведчання, —
гавару маладому крытыку:
тусавацца — не хопіць печані,
калі ж хопіць — ідзі ў палітыку.

9. Не прагні дому творчасці блізкага.
(Лепей — рыжскага ці парыжскага.)

10. Не прагні жонкі чужой, ні яе палюбоўніка,
ні раба, ні рабыні ягонай ахоўніка,
ні літаратурных мурынак,
што працуюць на іншы рынак.
А на розных валоў і аслоў
увогуле шкода слоў.

Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, філолаг. Выкладчык замежнай літаратуры, кіраўнік «Перакладніцкай майстэрні» ў Беларускім калегіуме. Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра. Аўтар кніг вершаў «Старыя вершы», «Лiсты з-пад коўдры», «Землякi, альбо Беларускiя лiмерыкi», «Сто лі100ў на tut.by», «Бэрлібры». Вершы перакладаліся на 8 моваў, а сам Андрэй перакладае з шасці моваў.

Глядзі яшчэ:
10 запаветаў рэкламніка (паводле Андрэя Гнёта)
10 запаветаў пісьменніка (паводле Уладзіміра Арлова)
10 запаветаў тэлевядоўцы (паводле Вольгі Данішэвіч)
11 запаветаў сучаснага мастака (паводле Адама Глобуса)
10 запаветаў блогера (паводле Марыі Мартысевіч)
10 запаветаў прафесійнага журналіста (паводле Віктара Марціновіча)
(паводле Андрэя Курэйчыка)
10 запаветаў музыканта (паводле Змітра Вайцюшкевіча)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?