Трэнер барысаўскага БАТЭ Віктар Ганчарэнка дыскваліфікаваны на адну гульню і не зможа прысутнічаць на лаўцы запасных падчас бліжэйшай гульні каманды ў Лізе Еўропы.Яна адбудзецца 17 верасня ў партугальскім Лісабоне супраць «Бенфікі».
Як паведамляе газета «Прессбол», рашэнне адпаведнага камітэту УЕФА было прынятае пасля аналізу гульні «Літэкс» — БАТЭ, падчас якой, на думку камітэту, Віктар Ганчарэнка выказваў незадаволенасць рашэннямі судзейскай брыгады.
Трэнеру барысаўскай каманды будзе дазволена прысутнічаць на стадыёне.
0
0
0
0
0
0