У эфіры перадачы «Тыдзень», што выходзіць на тэлеканале СТВ, Анатоль Ярмоленка выказаў упэўненасць, што такая з’ява, як трасянка, хутка знікне.
Спявак адзачыў, што ў Беларусі традыцыйна склалася так, што большасць насельніцтва размаўляе па‑расійску. Аднак, паводле Анатоля Ярмоленкі, «калі трохі падправіць сітуацыю (у інфармацыйнай прасторы), то хутка мы пачнём размаўляць па‑беларуску і, галоўнае, па‑беларуску думаць».

Гаворачы аб трасянцы, Ярмоленка зазначыў, «што мы павінны яе перамагчы, іначай з нас будуць смяяцца. Усё павінна быць рэспектабельна, а ня толькі ручнікі і вышыванкі. Мы жывём у цэнтры Еўропы, мы павінны быць сучаснымі і данесці сваю мову сучасна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?